Мытны кодэкс ЕАЭС ратыфікаваны ўсімі краінамі-ўдзельніцамі

30/12/2017 - 11:24

Мытны кодэс Еўразійскага эканамічнага саюза ратыфікаваны ўсімі краінамі-ўдзельніцамі. Апошнім подпіс пад адпаведным законам паставіў прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў. Раней дамова аб Мытным кодэксе ЕАЭС была ратыфікаваная Беларуссю, Арменіяй, Казахстанам і Расіяй.

Такім чынам ва ўсіх краінах ЕАЭС завяршыўся этап зацвярджэння дамовы вышэйшымі органамі ўлады.

Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза павінен набыць моц 1 студзеня 2018 года і адмяніць дзеючы з 2010 года Мытны кодэкс Мытнага саюза.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі