Мясніковічу зайшлі замену ў Еўразійскай эканамічнай камісіі

26/12/2023 - 06:02

Міхаіл Мясніковіч / eec.eaeunion.org

Міхаілу Мясніковічу зайшлі замену на пасадзе старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Былога беларускага прэм'ера заменіць экс-прэм'ер Казахстана Бакытжан Сагінтаеў. Пра гэта стала вядома 25 снежня на пасяджэнні вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу (на ім прысутнічалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін).

Мясніковічу 73 гады. Ён кіраваў Адміністрацыяй прэзідэнта РБ (у 1995-2001 гадах), Нацыянальнай Акадэміяй навук (2001-2010), урадам (2010-2014), Саветам Рэспублікі (2015-2019). Калегію ЕЭК узначаліў у лютым 2020-га, калі старшынства на чатыры гады перайшло да Беларусі.

Санкт-Пецярбург, 25 снежня 2023-га. Міхаіл Мясніковіч злева / eec.eaeunion.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі