"Мяшкоў Брэст" упершыню прабіўся ў чвэрцьфінал гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Беларуская каманда там згуляе з "Барселонай".
У чацвер "Мяшкоў Брэст" у 1/8 фіналу на сваёй пляцоўцы абыграў украінскі клуб з Запарожжа "Матор" — 30:23 (16:8). На рахунку Мікіты Вайлупава 7 мячоў. У першым матчы было паражэнне — 30:32.
Першая сустрэча з "Барсай" — 12 траўня ў Брэсце, а матч у адказ — 19 траўня ў Барселоне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.