"Мяне завуць Вова". Як міліцыя затрымлівала арганізатара дзіцячага свята (відэа)

27/06/2016 - 15:55

На выходных уладальнікі магілёўскай кавярні "Рэспубліка" і прадстаўнікі творчай групы "Дабрадзеі" арганізавалі невялікае дзіцячае свята ― малыя маглі маляваць крэйдай проста на бруку, слухаць музыку і весяліцца. Свята, зладжанае светлым днём, спынілі міліцыянеры. Яны паведамілі арганізатарам, што на іх паскардзіліся. Маўляў, музыка гучная і ўвогуле яны сваімі дзеяннямі парушаюць грамадскі парадак. У выніку мерапрыемства прыйшлося згарнуць, але міліцыянеры не сышлі, бо ў іх ужо з'явіліся прэтэнзіі асабіста да уладальніка кавярні Максіма Кандраценка, якога паспрабавалі затрымаць. Праўда, у выніку увесь нарад міліцыі "засвяціўся" на паўгадзінным відэа.

"Мяне адпусцілі потым. Ніякіх пратаколаў не складалі. Не ведаю, чаму так атрымалася. Але міліцыянеры ўжо мелі прэтэнзіі да мяне асабіста, мы ж прыбралі музыку з вуліцы", ― расказвае Максім Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі