Мядзведзеў крытычна выказаўся пра заявы Лукашэнкі: "Прыбеглі і на вуха сказалі"

06/03/2019 - 14:06

Расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў падчас наведвання Люксебурга выказаўся на тэму валюты саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. "Бессэнсоўна казаць пра тое, дзе будзе эмісійны цэнтр, як будзе называцца валюта, пакуль не будзе праведзена сумная праца па ўзгадненні асноўных дакументаў, на базе якіх гэты саюз павінен працаваць", цытуе яго словы ТАСС.

На прэс-канферэнцыі Мядзведзеву задавалі пытанні наконт нядаўніх рэзкіх выказванняў Аляксандра Лукашэнкі наконт інтэграцыйных працэсаў і дзеянняў Расіі. Прэм'ер лічыць, што рух да інтэграцыі Беларусі і Расіі "нармальны і слушны". 

"Мне здаецца, што над гэтым трэба працаваць, а не проста гаварыць пра тое, што "відавочна Расія нічога не хоча, гэта ўсё для прыкрыцця", — гаварыў Дзмітрый Мядзведзеў. Паводле яго слоў, калі б заснавальнікі ЕС трымаліся такой жа пазіцыі, як Аляксандр Лукашэнка, "ніякага Еўрапейскага саюза не было б". Расійскі прэм'ер адзначыў, што любы саюз грунтуецца на даверы, "а не на каментарах пра тое, у чым мы кагосьці падазраем, што там прыбеглі і на вуха сказалі"

Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што для паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі не хапае нейкіх інстытутаў, якія трэба стварыць. Але для гэтага патрэбная згода і Мінска, і Масквы. "Гвалтам туды нікога зацягнуць немагчыма", — сказаў расійскі прэм'ер.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі