МВФ пакуль не адмаўляецца выдаць уладам Беларусі 1 мільярд долараў

13/08/2021 - 15:18

Міжнародны валютны фонд пакуль не будзе адмаўляць у выдачы 1 мільярда долараў беларускім уладам. Прадстаўнік фонду Гэры Райс заявіў, што арганізацыя "ўважліва сочыць за сітуацыяй у Беларусі на фоне заклікаў абмежаваць выдзяленне новых надзвычайных рэзерваў ураду Аляксандра Лукашэнкі", піша Reuters. 

Фонд пакуль не спяшаецца пазбаўляць беларускіх уладаў грошай, бо кіруецца ў сваіх дзеяннях міжнароднай супольнасцю, якая "працягвае мець справу з цяперашнім урадам краіны".

Як распавядала Еўрарадыё, МВФ раздае грошы розным дзяржавам бязвыплатна, каб падтрымаць краіны-ўдзельніцы фонду падчас крызісу, выкліканага пандэміяй каранавіруса. Беларускія ініцыятывы, у тым ліку штаб Святланы Ціханоўскай і НАУ, а таксама кангрэсмены ЗША заклікаюць МВФ не выдаваць гэтыя грошы афіцыйнаму Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі