Мужчыну, які трымаў плакат "Вучні, вы неверагодныя", асудзілі на 15 сутак

30/10/2020 - 10:06

Андрэя Асіпенку, які трымаў плакат "Вучні, вы неверагодныя. Ганарымся вамі", асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе TUT.by. Яго затрымалі ў чацвер каля беларускамоўнай мінскай гімназіі № 4. У гэтай навучальнай установе ў яго вучацца трое дзяцей (агулам іх у мужчыны чацвёра). Жонка затрыманага кажа, што муж прыйшоў падтрымаць дзяцей, якія спявалі беларускамоўныя песні і пратэставалі на пераменах. Аднак хтосьці з адміністрацыі выклікаў сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі