Мужчыну, які галяком прайшоўся па Гомелі, аштрафавалі на 2300 рублёў (відэа)

23/08/2017 - 16:31

Мужчыну, які галяком прайшоўся па Гомелі, аштрафавалі на 2300 рублёў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму пра матывы ўчынку нічога невядома, піша газета “СБ. Беларусь сегодня”.

Здарэнне адбылося ў траўні. Аголены мужчына гуляў па Савецкай вуліцы. Яго прагулку многія прахожыя зафіксавалі на відэа, а пасля выклалі яго ў інтэрнэт. Зламысніка хутка затрымала міліцыя. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Хуліганства”. Прысуд, вынесены судом Цэнтральнага раёна Гомеля, яшчэ не набыў законную сілу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі