Мужчына захоўваў у пластыкавых бочках 41 млн фальшывых еўра (відэа)

12/02/2018 - 07:08

Мужчына захоўваў у пластыкавых бочках каля 41 млн фальшывых еўра. На гэты “скарб” італьянская паліцыя натрапіла падчас ператрусу ў фальшываманетчыка ў мястэчку Торэ-дэль-Грэка пад Неапалем. Бочкі былі схаваныя ў хляве. З іх агулам дасталі 90 пакетаў з фальшывымі банкнотамі вартасцю 50 і 100 еўра. Там жа былі тры клішэ. Каб пералічыць усе купюры, шасці праваахоўнікам спатрэбіліся пяць гадзін.

Як інфармуе сайт napoli.repubblica.it, фальшыўкі зробленыя на даволі высокім ўзроўні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі