Мужчына скокнуў з акна чацвёртага паверха і дакладна трапіў на "куб жыцця"

07/10/2019 - 16:00

У Гродне выратавалі мужчыну, які скокнуў з акна чацвёртага паверха. Здарэнне адбылося ўвечары ў суботу ў 9-павярховым жылом доме па вуліцы Пестрака. Відавочцы паведамілі ў МНС пра чалавека, які збіраецца скокнуць з акна. Ратавальнікі хутка прыбылі на месца і разгарнулі пад акном "куб жыцця", на які ў выніку ўдала прызямліўся мужчына. Яго перадалі брыгадзе хуткай меддапамогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі