Мужчына праглынуў 14 залатых зліткаў, каб правезці іх праз мяжу (фотафакт)

29/07/2019 - 10:22

Мужчына праглынуў 14 невялікіх гладкіх залатых зліткаў, каб правезці іх праз мяжу. Здарэнне адбылося ва Узбекістане. У міжнародным аэрапорце "Ташкент" на сканеры мытнікі пабачылі ва ўнутраных органах пасажыра "іншародныя металічныя прадметы". У выніку кантрабандыст не змог паляцець у замежжа. Агульная вага золата склала 434 грамы, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Узбекістана. Пакуль невядома, якое пакаранне чакае уладальніка залатых зліткаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі