Мужа журналісткі Ірыны Слаўнікавай зноў будуць судзіць

29/11/2021 - 08:58
Аляксандр Лойка і Ірына Слаўнікава / фота з сацсетак​

Аляксандра Лойку, мужа журналісткі Ірыны Слаўнікавай, зноў будуць судзіць. На яго склалі пратакол за "непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы". Пра гэта паведамляе забаронены ў Беларусі тэлеканал, дзе працавала Слаўнікава.

Справа ўжо знаходзіцца ў судзе. І для Лойкі гэта будзе ўжо трэці працэс запар. Пару затрымалі ў ноч на 30 кастрычніка, калі яна прыляцела з Егіпта. 1 лістапада Слаўнікаву і Лойку асудзілі за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія прызнаныя ў нашай краіне "экстрэмісцкімі". Аднак па заканчэнні 15 сутак яны не выйшлі на свабоду — на іх зноў склалі пратаколы і зноў асудзілі.

Пазней стала вядома, што Ірына Слаўнікава стала падазраванай па крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі