Муж і жонка загінулі на пажары ў Лідскім раёне

12/01/2018 - 06:41

Два чалавекі загінула на пажары ў Лідскім раёне 11 студзеня, інфармуе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Яўсеевічы ратавальнікі атрымалі каля 17-й гадзіны. Агонь знішчыў дах, перакрыцці і маёмасць, пашкодзіў сцены. На пажары загінулі 83-гадовы муж і 72-гадовая жонка. 

Прычына пажару высвятляецца.

Агулам за мінулыя суткі на Гродзеншчыне адбылося шэсць пажараў. Дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку ўдалося выратаваць двух чалавек у Навагрудскім раёне. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі