МУС: пад Мінскам затрымалі ўдзельнікаў масавай бойкі

25/08/2021 - 20:13

У лесе каля пасёлка Сосны пад Мінскам міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў масавай бойкі. Як заяўляе прэс-служба МУС, футбольных фанатаў, якія зладзілі бойку, затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіК пры падтрымцы АМАПа.

"Больш за 10 чалавек, сярод якіх і непаўналетнія, дастаўленыя ў тэрытарыяльны орган ўнутраных спраў для разгляду", — заяўляюць у МУС.

Тым часам у інтэрнэце з'яўляліся паведамленні, што затрыманні пад Соснамі ладзілі сілавікі з двума мікрааўтобусамі і аўтазакам. Пры гэты было чуваць страляніну з аўтамата. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі