МТС паведаміў пра змены ў тарыфных планах

03/10/2016 - 19:33

Аператар МТС паведаміў пра змены ў некаторых тарыфных планах мабільнай сувязі. Яны запланаваныя на 14 кастрычніка і закрануць (у залежнасці ад тарыфа) памер абаненцкай платы, кошт тэлефанаванняў па Беларусі і SMS-паведамленняў. Тарыфы на інтэрнэт-паслугі і паслугі сувязі ў роўмінгу не зменяцца, адзначае прэс-служба МТС.

Памер штомесячнай платы на тарыфных планах "Близкий. Для пенсионеров", "Легко сказать", "МТС СМАРТ Гостевой", "Ультра" і "Абсолют" застанецца ранейшым. Больш падрабязна гл. тут.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі