Мабільны аператар МТС паведамляе, што плануе адключыць праверку балансу праз каманду *100# для ўладальнікаў смартфонаў. Замест гэтага ім прапануецца ўсталяваць мабільны дадатак "Мой МТС": у ім можна рабіць усе неабходныя аперацыі.
Пры гэтым праверка балансу праз каманду *100# застанецца даступнай для ўладальнікаў кнопкавых тэлефонаў.
Прэс-служба МТС дадае, што доступ у мабільны дададак будзе бясплатным нават у роўмінгу.