У кватэры на вуліцы Гамарніка, дзе напярэдадні адбыўся выбух, выяўленыя часткі самаробнага прыстасавання. Разгерметызацыя гэтай прылады магла прывесці да ўспышкі пароў некаторых рэчываў, паведамляе прэс-служба МНС.
Як распавядала Еўрарадыё, выбух у мінскай кватэры адбыўся 23 жніўня. Папярэдне прычынай называлася ўспышка газу. Пажару не адбылося, але мэбля на кухні была пашкоджаная. Дактары шпіталізавалі гаспадыню і яе мужа.
Ратавальнікі не выявілі адхіленняў у апорных канструкцыях і элементах.
Міліцыя праводзіць праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут