Мастацкая гімнастыка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Міжнародная федэрацыя гімнастыкі дазволіла беларускім спартоўцам выступаць на спаборніцтвах з дзяржаўным сцягам і гімнам.
Такое рашэнне было прынятае 17 траўня на пасяджэнні выканкама World Gymnastics. Федэрацыя зняла абмежаванні не толькі з беларускіх, але і расійскіх спартоўцаў.
Допуск распаўсюджваецца на спартыўную гімнастыку, мастацкую гімнастыку, скачкі на батуце, спартыўную акрабатыку і спартыўную аэробіку.
Раней Міжнародны Алімпійскі камітэт рэкамендаваў зняць санкцыі з беларускіх спартоўцаў. Аднак апошняе слова застаецца за міжнароднымі спартовымі федэрацыямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут