Mirum Music Festival сёлета не адбудзецца

07/08/2018 - 18:50

Музычны фэст Mirum Music Festival, які ладзіўся каля сценаў Мірскага замка, сёлета не адбудзецца. Пра гэта яго арганізатары паведамілі ў сацсетках. 

Па іх словах, сёлета абавязковай умовай правядзення фэсту стала арэнда некалькіх пляцовак каля замка. Аднак адміністрацыя музея Мірскага замка адмовіла ў арэндзе. 

"Афіцыйнага адказу на афіцыйны запыт з боку музея не было, і мы нават не можам прывесці афіцыйную прычыну адмовы. Але на досведзе шматгадовай камунікацыі з адміністрацыяй музея, мы можам зрабіць выснову, што прычынай адмовы ў арэндзе пляцовак каля замка з'яўляецца асабістая непрыязнасць да нашага праекту з боку намесніка дырэктара музея Аляксандра Беразоўскага", — кажуь арганізатары.

Фэст ладзіўся з 2012 года. На ім выступалі такія беларускія выканаўцы, як гурт NaviBand і спявачка Паліна Рэспубліка, украінская пераможца Еўрабачання-2016 Джамала ды іншыя спевакі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі