Мірны і Освальд стартавалі на Australian Open з перамогі

17/01/2018 - 05:30

У мужчынскім парным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе беларуска-аўстрыйская пара Максім Мірны / Філіп Освальд стартавалі з перамогі, інфармуе БЕЛТА.

У першым матчы турніру яны 17 студзеня сустракаліся з італьянска-ізраільскім тандэмам Томас Фабіяна / Дудзі Села. Мірны і Освальд святкавалі перамогу — 7:6 (7:5), 3:6, 7:6 (7:4).

Яшчэ адзін беларус Андрэй Васілеўскі ў дуэце з чылійцам Хансам Падліпнікам-Касцільё выйдзе супраць аргенцінскага дуэту Гвіда Пелья / Дыега Шварцман.

У жаночым парным разрадзе беларуска Арына Сабаленка разам з расіянкай Веранікай Кудзярметавай згуляюць супраць румынска-бразільскага тандэма Сарана Кірсця / Беатрыс Хадад Мая.

У адзіночным разрадзе беларуска Аляксандра Сасновіч 18 студзеня ў 1/32 фіналу паспаборнічае з харвацкай тэнісісткай Мір'янай Лучыч-Бароні. У першай сустрэчы турніру Сасновіч выйграла ў амерыканкі Крысціны Макхейл у двух сэтах — 6:3, 6:2.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі