Мінздароўя: з Акрэсціна шпіталізавалі за суткі 4 чалавек, з Жодзіна — 6

14/08/2020 - 15:36

За апошнія суткі ў лякарні не паступалі людзі, пацярпелыя на вулічных акцыях, заявіла прэс-служба Мінздароўя. 

"Асноўнай частцы грамадзян, якія атрымалі траўмы на акцыях, была аказаная медыцынская дапамога ў амбулаторных умовах. Так што на сённяшні дзень у бальніцах Беларусі знаходзяцца на шпіталізацыі 150 чалавек", — гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя. Учора гаварылася, што шпіталізавана больш за 200 чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі