Мінздароўя патлумачыла, чаму памерлыя пазначаюцца як "выпісаныя"

03/04/2020 - 13:52

Міністэрства аховы здароўя мае звесткі пра чатырох памерлых, якія захварэлі на каранавірус. Пра гэта заявіла намесніца міністра Алена Богдан на брыфінгу 3 красавіка. 

Чыноўніца патлумачыла, што звесткі збіраюцца штодня ў 8:00 і 18:00. Адпаведна, новая статыстыка будзе ў ведамства сёння ўвечары. 

Таксама Алена Богдан патлумачыла спецыфіку медыцынскай статыстыкі. Па яе словах, у статыстыцы ёсць толькі тыя, хто яшчэ лечыцца, і тыя, каго ўжо выпісалі. Таму памерлыя з статыстыцы трапляюць у графу "выпісаныя". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі