Мінскі паўмарафон сабраў каля 35 тысяч удзельнікаў

09/09/2018 - 11:54

Мінскі паўмарафон сёлета сабраў каля 35 тысяч удзельнікаў. Як паведамляе БЕЛТА, да яго далучыліся як прафесійныя спартоўцы, так і аматары бегу. Спаборніцтвы прайшлі раніцай 9 верасня на трох дыстанцыях — 21,1 км, 10,5 км, 5,5 км.

У найдаўжэйшай гонцы ў мужчын перамог прадстаўнік Эфіёпіі Абебе Ненева Дэгефа, а ў жанчынаў — Шэйла Еротыч з Кеніі (беларуска Святлана Кудзеліч атрымала тут срэбра).

На дыстанцыі 10,5 км першыя месцы занялі беларусы Юрый Капцяроў і Вольга Краўцова.

Мінскі паўмарафон праводзяць у чацвёрты раз. Гэтыя спартовыя спаборніцтвы маюць бронзавы лэйбл Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а таксама пяць зорак якасці і бяспекі забегаў Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі