Мінская кніжная выстава: "Кіеў капут" і каравай са Скарынам (фота)

10/02/2016 - 14:41

XXIII Міжнародная мінская кніжная выстава адкрылася 10 лютага ў павільёне "Белэкспа". Сёлета тут прадстаўленыя 29 краін. Кнігі нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч прэзентуе расійскае выдавецтва "Время".

"Святлана Алексіевіч — гэта для мяне не адкрыццё, яе кнігі я чытала ў студэнцтве. Тэмы, звязаныя з Чарнобыльскай трагедыяй, з Афганістанам, — гэта балючыя тэмы. У маёй памяці захаваўся эпізод, калі ў вёску, дзе я жыла, прывозілі цынкавую труну. І гэта накладалася на тое, што потым чыталася. Сказаць, што я ў вельмі вялікім захапленні менавіта ад мастацкага слова, то не... Мне падабаецца крыху іншая проза. Можа, больш лірычная, можа, больш цёплая. Але гэта тое, што я прымаю. У беларускай літаратуры гэта ёсць, і гэта добра", — выказваецца пра Алексіевіч у адказ на пытанне Еўрарадыё міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

 

Разам з міністрам выставу глядзіць старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. З апошніх прачытаных беларускіх аўтараў чыноўнік называе Івана Шамякіна.

"Я па-новаму адкрыў для сябе, як ні дзіўна, Шамякіна. Можа, таму, што юбілейны год, я палез крыху ў гісторыю. І тыя творы, якія чыталіся ў юнацтве, сёння ўспрымаюцца па-іншаму".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі