Мінская і Гродзенская вобласці ўзнялі цэны на праезд у грамадскім транспарце

09/04/2022 - 08:54
Аўтобус у Мінску / Еўрарадыё

Адразу на 10 капеек узнялі цэны на праезд у грамадскім транспарце ў Мінскай і Гродзенскай абласцях. Рашэнні Гродзенскага і Мінскага аблвыканкамаў пра гэта 9 красавіка апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Яны набылі моц пасля апублікавання.

Кошт адной паездкі на аўтобусах і тралейбусах звычайных і хуткасных маршрутаў вырас на 14% — да 80 капеек. Адна паездка на экспрэсным маршруце зараз каштуе 90 капеек, рост склаў 12,5%.

Калі набываць білеты ў кіроўцы, яны абыдуцца на 5 капеек даражэй — як і раней. Адпаведна, 85 капеек для "звычайнага" грамадскага транспарта і 95 капеек для экспрэснага.

Падаражэлі таксама праязныя білеты.

У Мінскай вобласці месцяцца такія буйныя гарады, як Маладзечна і Дзяржынск. У Гродзенскай — Гродна і Ліда.

Напярэдадні былі апублікаваныя рашэнні Брэсцкага і Гомельскага аблвыканкамаў пра падвышэнні тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце. Там кошты таксама выраслі на 10 капеек. Чакаецца, што днямі будзе абвешчана пра падаражэнне ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях, а таксама ў горадзе Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі