Мінскае хакейнае “Дынама” прайграла “Салавату Юлаеву” — 0:2

02/12/2017 - 13:59

Хакеісты мінскага "Дынама" пачалі новую выязную серыю ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі з паразы от “Салавата Юлаева”. Гульня прайшла 2 снежня ва Уфе і скончылася з лікам 2:0. Клуб "Салават Юлаеў" з'яўляецца адным з самых нязручных для беларускай каманды, якая ў сустрэчах з ім атрымала ўсяго пяць перамог у 20 вочных матчах. Апошнім разам каманды сустракаліся ў Мінску ў кастрычніку, і тады "зубры" саступілі 2:4.

Раней дынамаўцы атрымалі тры перамогі запар і былі настроеныя на барацьбу, аднак уфімцы не пакінулі ім шансаў.  


Мінскае "Дынама" працягне выязную серыю ў Казані, дзе 4 снежня згуляе з "Ак Барсам", а завершыць яе 6 снежня ў Ніжнякамску з "Нафтахімікам".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі