Мінскае "Дынама" выйграла ў зборнай экстралігі — 2:1

28/02/2019 - 18:55

28 лютага хакеісты мінскага "Дынама" на "Чыжоўка-Арэне" сустракаліся са зборнай экстралігі Беларусі. Гэта другая сустрэча ў серыі. У першым матчы дынамаўцы прайгралі — 2:4.

Сёння фартуна была на баку "зуброў": яны выйгралі з лікам 2:1 (1:0, 0:1, 1:0).

Ужо на трэцяй хвіліне дынамаўцы вырваліся наперад: лік адкрыў Максім Парфеявец. Толькі ў другім перыядзе Міхаіл Стэфановіч (33) зраўняў лік. А за тры хвіліны да канца гульні Яўген Лісавец вывеў "зуброў" наперад. З лікам 2:1 на карысць дынамаўцаў матч і завяршыўся.

Трэцяя гульня паміж камандамі пройдзе ў суботу, 2 сакавіка.

Дарэчы, сёння, як і на папярэдняй гульні, на трыбунах прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем.  

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі