Аўтсайдэры канферэнцыі "Захад" чэмпіянату КХЛ наладзілі сапраўдную бітву на "Мінск-Арэне". Мінскія дынамаўцы з вялікай цяжкасцю абыгралі браціслаўскі "Слован" — 5:3 (2:1, 2:1, 1:1).
Кайл Чыпчура адкрыў лік ужо на 1-й хвіліне, але мінчукі хутка адыграліся і выйшлі наперад: вызначыліся Андрэй Касціцын (2) і Куінтан Хаўдэн (4). Пачатак другога перыяду быў за гасцямі, і Томаш Грнка на 23-й зраўнівае лік. У гэтай сітуацыі паказаў клас канадскі легіянер "Дынама" Хаўдэн, які за тры хвіліны закінуў дзве шайбы (29 і 31) і аформіў хет-трык. У трэцім перыядзе "Слован" адчайна спрабаваў адыграцца, дынамаўцы адбіваліся, выдатна гуляў брамнік Юнас Энрат. Але на 54-й у большасці госці скарачаюць разрыў у ліку да мінімуму. Гаспадары пляцоўкі здолелі ўтрымаць мінімальную перавагу, а на апошніх секундах Андрэй Сцяпанаў закінуў шайбу ў пустую браму.
Турнірную табліцу гл. тут.
11 студзеня "Дынама" згуляе ў Магнітагорску ў "Металургам".