Мінскае "Дынама" абыграла рыжскіх аднаклубнікаў (фота, відэа)

03/11/2015 - 03:34

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі рыжскіх аднаклубнікаў — 2:0 (1:0, 1:0, 0:0). Чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ прайшоў у панядзелак на "Мінск-Арэне" ў прысутнасці 12 783 заўзятараў. Шайбы на рахунку Раяна Веске і Пола Шчэхуры. У браме выдатна згуляў Кевін Лаланд, які неаднойчы ратаваў каманду.

Галоўны трэнер мінчукоў Андрэй Кавалёў пасля гульні адзначыў, што яго хлопцы вельмі хацелі выйграць у дзень нараджэння легендарнага Руслана Салея. І ў іх гэта атрымалася.

Пасля перамогі над рыжанамі "Дынама" паднялося на 10-е месца, у яго 38 ачкоў пасля 27 матчаў. 10 лістапада дынамаўцы будуць прымаць на сваёй пляцоўцы "Медвешчак" з Заграба.

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі