Дзе беларусам адзначыць Дзень роднай мовы / @rubanau_collage
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Еўрарадыё паглядзела, якія святочныя мерапрыемствы чакаюць беларусаў у Беларусі і па ўсім свеце.
У Беларусі мерапрыемствы ў асноўным будуць праходзіць у школах і ўніверсітэтах.
Больш за ўсё актыўнасцяў падрыхтаваў Інстытут мовазнаўства НАН імя Якуба Коласа.
Напрыклад, у 11:00 інтэрактыўную навукова-папулярную лекцыю "Па старонках беларускай пісьмовай спадчыны" правядуць супрацоўнікі Інстытута для старэйшых класаў 22-й школы ў Мінску.
А крыху пазней у Цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН пройдзе рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове.
Праўладныя купалаўцы абвясцілі розыгрыш двух квіткоў на "Паўлінку". Каб стаць удзельнікам конкурсу трэба зрабіць рэпост паста пра акцыю ў сваю гісторыю ў Інстаграме, адзначыць там акаўнт тэатра і напісаць каментар.
Далей усіх ахвотных чакае прэзентацыя кнігі "Як гавораць беларусы", а таксама традыцыйная дыктоўка.
Пачатак — а 18:00 каля ECS, а дзверы MARA HUB адчыняцца ў 18:30.
Тбілісі адзначыць Дзень роднай мовы разам з украінцамі. Арганізатары заяўляюць, што ў планах тэматычны квіз, выступ гурта "Каліта" і ўдзел у дабрачынным аўкцыёне.
Пачатак — у 19:30, уваход вольны. Тбілісі, бар Tiki, 5 Vashlovani St.
У Філадэльфіі гэты дзень адзначаецца ў Беларускім грамадскім цэнтры.
У праграме — напісанне міні-дыктоўкі, песні на беларускай мове, а таксама размовы і знаёмствы.
З арганізатараў — гарбата, з гасцей — прысмакі.
Пачатак — а 19:00, уваход вольны.
У Вільні на святкаванне Дня роднай мовы таксама вельмі вялікая праграма. Для гасцей выступяць беларускія гурты "Беларускі Цуд", "Гудаграй", "Гоман", "Світанак", "Пацеркі", "Валошкі", "Ойра".
А для гледачоў выступяць Сяржук Сыс, Ілля Міронаў, Анатоль Хіневіч і іншыя.
Пачатак 22 лютага — а 15:00, уваход вольны. Вільня, Raugyklos, 25.
Віктарына аб мовах, народах і культурах свету, а таксама інтэрактыўныя гульні ад паліглотаў падрыхтавала да Дня роднай мовы кракаўская пляцоўка "Прастора".
Пачатак 22 лютага — у 18:30, уваход вольны. Кракаў, ul. Mikołajska 4/6.
Таксама сачыць за беларускімі мерапрыемствамі па ўсім свеце можна з дапамогай @Budzma_razam_bot у Тэлеграме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут