"Мінск" стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі на траве

13/06/2024 - 18:32

"Мінск" — чэмпіён / vk.com/belarusfederationhockey

"Мінск" стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі на траве сярод мужчынскіх каманд. Фінальная серыя ў брэсцкага "Будаўніка" выйграная з лікам 3:1.

Першыя два матчы прайшлі ў Брэсце. Спачатку выйгралі гаспадары (3:1), пасля — госці (3:2). Далей каманды гулялі ў сталіцы. У трэцім паядынку ў сераду "Мінск" абыграў "Будаўнік" — 4:0, а ў чацвёртым у чацвер — 2:1.

Летась чэмпіёнам стаў "Будаўнік", які абыграў сталічную каманду. Сёлета "Мінск" вярнуў сабе чэмпіёнства.

"Бронза" — у "Гомеля".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі