Мінск разлічвае, што Расія здыме абмежаванні на пастаўкі мяса-малочнай прадукцыі

12/10/2017 - 17:17

Афіцыйны Мінск разлічвае, што Расія цалкам здыме абмежаванні на пастаўкі малочнай і мясной прадукцыі з 24 беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву ТАСС заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў.

"Мы на пастаяннай аснове вядзем дыялог з Рассельгаснаглядам. На ўсе заўвагі расійскіх калег беларускі бок падрыхтаваў матэрыялы расследаванняў і перадаў у Рассельгаснагляд", — падкрэсліў чыноўнік. Ён дадаў, што ў бакоў ёсць паразуменне па многіх пазіцыях, застаецца толькі прыняць рашэнне.

За апошнія гады Рассельгаснагляд не адзін раз прыпыняў пастаўкі мяса-малочнай прадукцыі і мяса птушкі з беларускіх прадпрыемстваў у Расію. Прычынай нярэдка называлася неаднаразовае парушэнне ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Пастаўкі сельгаспрадукцыі з Беларусі ў Расію абмяркоўваліся на сустрэчы міністраў аграрных ведамстваў абедзвюх краін у траўні 2017-га. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі