Мінск 30 жніўня: пратэстоўцы сышліся з АМАПам насупраць КДБ

30/08/2020 - 14:44
Праспект Незалежнасці перакрыты / Еўрарадыё​

30 жніўня ў Мінску праходзіць пратэставы марш. Як і ў мінулыя выхадныя, дэманстранты планавалі сабрацца на плошчы Незалежнасці да 14:00. Але гэтым разам міліцыя перашкодзіла ім гэта зрабіць.

Ужо раніцай плошча была перакрытая. На ёй было шмат спецтэхнікі, уключаючы вадамёты і машыны з калючым дротам. Бліжэй да 14:00 гэтая тэхніка была разгорнутая і пачала адцясняць пратэстоўцаў у бок Кастрычніцкай плошчы.

Калона пратэстоўцаў паспрабавала выйсці на дарогу, але АМАП стрымаў яе на тратуары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі