Мінкультуры пакуль не будзе надаваць Святлане Алексіевіч ганаровыя званні

13/01/2016 - 11:34

Міністэрства культуры пакуль не збіраецца выступаць з ініцыятывай, каб надаць лаўрэату Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 Святлане Алексіевіч якія-небудзь ганаровыя званні. Пра гэта, як перадае БелаПАН, паведаміў намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік.

Чэрнік удакладніў, што Мінкульт гатовы разгледзець прапанову наконт Алексіевіч, калі яе агучыць Саюз пісьменнікаў Беларусі, узначалены Мікалаем Чаргінцом, або "Саюз беларускіх пісьменнікаў" на чале з Барысам Пятровічам. Чаму Мінкультуры не збіраецца само выступіць з такой ініцыятывай, Чэрнік не патлумачыў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі