Міністрам унутраных спраў стаў Юрый Караеў

11/06/2019 - 10:50

11 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністрам унутраных спраў Юрыя Караева, перадае БЕЛТА. Дагэтуль Караеў займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі.

Напярэдадні падаў у адстаўку міністр Ігар Шуневіч. Па яго словах, ведамству неабходныя змены. 

Прызначаючы Караева на пасаду міністра, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на праблему дысцыпліны ў міліцэйскіх шэрагах. "Скажам шчыра, міліцыю трэба трошкі страсянуць у плане дысцыпліны. Ну, а для гэтага які патрэбен чалавек — ваенны. Хаця вы адносна ваенны чалавек, вы і міліцыю добра ведаеце. Вы там былі ўнутры, вы бачылі гэтыя праблемы", — патлумачыў Лукашэнка.

 

Больше важных новостей в программе "Петарда" 11.06:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі