Міністр культуры, які змагаецца са "здраднікамі на сцэне", захапіўся валейболам

05/04/2024 - 09:11

Анатоль Маркевіч злева на пярэднім плане / t.me/minkultrb/

Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч захапіўся валейболам. Ён рэгулярна арганізуе матчы, да якіх далучае супрацоўнікаў міністэрства, сфармаваў з іх каманду. Прэс-служба Мінкультуры гэта асвятляе. У пятніцу паведаміла, што шэрагі каманды "папоўніліся студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў" і цяпер яны разам трэніруюць "волю і спартыўны азарт".

Маркевічу 53 гады. На пасадзе міністра культуры працуе з лістапада 2020-га, а да таго быў памочнікам Аляксандра Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці. Новы міністр запомніўся тым, што не саромеецца гаварыць пра рэпрэсіі. "Зачыстка" ўстаноў культуры ў Беларусі праходзіць з 2020 года. У пачатку 2022-га Анатоль Маркевіч распавёў, што за "палітыку" звольнілі сотні людзей. Нямала з іх пабывалі за кратамі, былі вымушаны з'ехаць за мяжу. "Здраднікам не месца на сцэне, ці гэта дзяржаўнае спецмерапрыемства ці канцэрт у аграгарадку", заявіў міністр культуры год таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі