Міністр культуры правёў "прамую тэлефонную лінію" — яму ніхто не затэлефанаваў

19/05/2022 - 13:18

Міністр культуры Анатоль Маркевіч наведаў Столін з працоўнай паездкай, паведамляе прэс-служба ведамства. 

У мясцовым райвыканкаме ён правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію.

Праўда, прыезд міністра столінцаў асабліва не зацікавіў. "На прамую тэлефонную лінію не паступіла ні аднаго тэлефанавання", — канстатуе прэс-служба Мінкульта. 

У ведамстве выбралі прыемнае для сябе тлумачэнне такога ігнору: "Варта адзначыць высокі ўзровень работы мясцовых органаў улады. Пытанні, якія паступаюць ад грамадзян, тут якасна прапрацоўваюцца і вырашаюцца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі