Міністр аховы здароўя заклікаў беларусаў не баяцца кітайцаў

17/02/2020 - 11:57

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заклікаў беларусаў не баяцца кітайцаў. Паводле яго слоў, большасць кітайскіх студэнтаў і рабочых сёлета не выязджалі з нашай краіны, а некаторыя прайшлі 14-дзённы медагляд.

"Мы [Міністэрства аховы здароўя] заўзятыя праціўнікі ксенафобіі,цытуе словы міністра minsknews.by. — ...Грамадзяне гэтай нацыянальнасці, якіх мы бачым на вуліцах, у грамадскіх месцах, вучацца ў нашых ВНУ ці працуюць на нашых прадпрыемствах".

Каранік кажа, што самая дзейная барацьба з панікай — інфармаванне насельніцтва: "Трэба тлумачыць, расказваць людзям, даводзіць праўду".

Як вядома, у Беларусі навучаецца каля 5 тысяч студэнтаў з КНР. Для часткі з тых, хто паехаў на радзіму на вакацыі, іх працягнулі. Вяртанне некаторых кітайскіх студэнтаў чакаецца ў другой палове сакавіка.

Колькасць ахвяр каранавіруса працягвае расці. Іх ужо 1770 чалавек, падаўляючая большасць — у КНР. У Беларусі выпадкаў заражэння не выяўлена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі