Мінінфарм патлумачыў блакіроўку Sports.ru парушэннем законаў аб азартных гульнях

22/05/2021 - 09:45
Што парушыў Sports.ru?

Міністэрства інфармацыі Беларусі пацвердзіла, што найбуйнейшы расійскі спартовы сайт Sports.ru не выпадкова перастаў адчыняцца на тэрыторыі краіны з 22 траўня. Першы намеснік міністра Андрэй Кунцэвіч падчас прамой тэлефоннай лініі распавёў "Спутнику", што непапулярнае рашэнне аб блакаванні было прынятае пасля хадайніцтва ў Мінінфарм з боку падатковых органаў.

"У сувязі з парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусі аб азартных гульнях", — удакладніў Кунцэвіч.

Ён дадаў, што акрамя Sports.ru, заблакаваныя яшчэ 483 рэсурсы.

Да таго блакаванне Sports.ru ў Беларусі звязвалі з палітыкай. Адзін з заснавальнікаў сайта — беларус Дзмітрый Навоша. Ён неаднаразова выступаў супраць гвалту з боку сілавікоў і крытыкаваў рэпрэсіі, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі