Мінінфарм не патлумачыў Калінкінай прычыну блакіроўкі “Беларускага партызана”

15/12/2017 - 14:05

Міністэрства інфармацыі, якое прыняло рашэнне аб блакіроўцы партала “Беларускі партызан”, можа патлумачыць прычыны свайго рашэння толькі ўласніку ці таму, каму сайт дастаўся ў спадчыну. Таму чыноўнікі не далі сузаснавальніцы партала Святлане Калінкінай дакумент, у якім прапісаныя канкрэтныя парушэнні.

Святлана Калінкіна: “У кожным выпадку, “Партызан” будзе існаваць, бо ў сённяшнім свеце нешта заблакаваць немагчыма. Мы хочам ведаць, за што канкрэтна нас караюць. Эксперты кажуць, што беларускім уладам трэба змагацца з расійскай прапагандай, а пад блакіроўку трапляе “Беларускі партызан”, які з ёй змагаецца. А Regnum па сёння не заблакаваны, хаця справа яго аўтараў — у судзе”.

Чыноўнікі міністэрства інфармацыі спачатку адправілі Святлану Калінкіну да міністра, пасля, яе прынялі начальнік упраўлення электронных СМІ Уладзімір Рабаволаў і начальніца ўпраўлення прававога забеспячэння і кантролю за выкананнем заканадаўства Вікторыя Мялешка.

Яны доўга вырашалі, якім чынам могуць паказаць копію рашэння аб блакіроўцы Святлане Калінкінай. Пасля вырашылі, што трэба яшчэ кансультавацца з юрыстамі, каб даведацца, каму ў спадчыну перайшоў сайт “Беларускі партызан”. У сваю чаргу, Калінкіна збіраецца пісаць заяву аб прыпыненні блакіроўкі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі