Мінінфарм атрымаў долі акцыяў дзвюх FM-станцыяў

05/10/2016 - 07:58

Міністэрства інфармацыі стала ўладальнікам доляў у дзвюх радыёстанцыях і адным кабельным аператары Беларусі. Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў № 794 ад 30 верасня.

Урад даручыў перадаць у аператыўнае ўпраўленне Мінінфарма долі ў статутным фондзе трох прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр”.

Гэта беларуска-амерыканскае сумеснае прадпрыемства “Бі Эй Інтэрнэшнл” (доля Мінінфарма складзе 34%, што адпавядае ўнёску ў статутны фонд у памеры 44,2 тыс. долараў); ТАА “Рэдакцыя радыёпраграмы “Рускае радыё” (34% і 367,2 беларускі рублёў); ТАА “Космас ТБ Медыя” (29% і 58 беларускіх рублёў).

З 3 кастрычніка 2016 года “Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр” далучыўся да “Белтэлекама” і такім чынам апошні стаў манапалістам у трансляцыі эфірнага радыё і ТБ. Паводле прыблізных ацэнак кампаніі, паслугамі эфірнага тэлебачання ў Беларусі карыстаецца каля паўмільёна чалавек.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі