Мінінфарм абмяжуе доступ да двух “экстрэмісцкіх” сайтаў

09/06/2018 - 09:58

Міністэрства інфармацыі абмяжуе доступ да 2 інтэрнэт-рэсурсаў і да 7 групаў і персанальных старонак ВКонтакте і ў Фэйсбуку. Гэта вынікае з паведамлення, якое з’явілася на сайце ведамства. Мінінфарм пры гэтым спасылаецца на артыкулы 38, 511 Закона “Аб сродках масавай інфармацыі” — гэтыя рэсурсы і старонкі ў сацыяльных сетках лічаць распаўсюднікамі экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Рашэнне аб блакіроўцы прынятае 7 чэрвеня. Якія менавіта старонкі трапілі пад забарону, Мінінфарм не ўдакладняе.

Апошнім разам ведамства блакавала “экстрэмісцкія” рэсурсы ў сакавіку гэтага года. Тады пад забарону трапілі 5 сайтаў і 12 старонак у сацсетках. Падставай стала рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска і Закон “Аб сродках масавай інфармацыі”.

               

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі