Мінэканомікі знайшло пазітыўныя тэндэнцыі ў ІТ-сферы

26/09/2024 - 07:23

Чыноўнікі паспяшаліся заявіць, што ў РБ "многія вяртаюцца айцішнікі" / pixabay.com

Мінэканомікі знайшло пазітыўныя тэндэнцыі ў ІТ-сферы Беларусі. Пра гэта ў эфіры дзяржтэлебачання заявіў першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун. Паводле яго слоў, даводзіцца займацца "аднаўленнем ІТ-сферы". Але ён не сказаў, што ж з ёй здарылася ў апошнія гады (з-за рэпрэсій і санкцый быў масавы выезд айцішнікаў за мяжу).

"Нарэшце выйшлі ўжо з адмоўнай зоны росту і ўжо перавалілі за 100%, — кажа Картун. — Няхай няшмат, але ўсё ж такі ёсць рост невялікі. Але самае галоўнае ў IT — гэта колькасць занятых. І якраз мы бачым, што ўжо, пачынаючы са студзеня, устойлівая тэндэнцыя росту занятых у гэтай сферы. У сілу пэўных прычын. Многія вяртаюцца айцішнікі і заходзяць у галіну новыя. Але, тым не менш, бачым кожны месяц прырост як мінімум на 100-200 чалавек дадаткова прырост у гэтай галіне”.

Паводле звестак Белстата, гэтым летам заробкі беларускіх айцішнікаў перасталі падаць.

У пачатку года ў IT-сектары Беларусі працавала менш за 100 тысяч чалавек. Колькасць занятых у гэтай галіне адкацілася на ўзровень 2019 года. За апошнія два гады IT-сектар толькі паводле афіцыйных звестак страціў больш за 22,5 тысячы чалавек. Вясной колькасць звальненняў вырасла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі