Мінэканомікі: У 2017 годзе ў Беларусі рэальныя заробкі вырастуць на 1,5%

12/08/2016 - 11:20

Рост рэальнай зарплаты ў Беларусі ў 2017 годзе запланаваны на 1,5%. Пра гэта ў пятніцу паведаміў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Круты. Паводле яго слоў, рэальны заробак будзе расці супастаўна з ростам валавога ўнутранага прадукта.

"Намінальная зарплата вырасце на 11,8%, рэальная зарплата вырасце супастаўна з ростам ВУП — гэта 1,5%. Для бюджэтнага сектара наша класічная прапорцыя, да якой мы заўсёды імкнемся — 80%, спадзяемся, будзе вытрыманая", — цытуе словы намесніка міністра БЕЛТА.

Дзмітрый Круты выказаў спадзяванне, што "меры мабілізацыі", якія сёлета прымаліся для стабілізацыі беларускай эканомікі, у наступным годзе спрацуюць і дадуць аддачу, рост ВУП на 1,5%. Палову прыросту эканомікі мусіць даць традыцыйная прамысловасць, іншую палову — інавацыйная.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі