Мінчук, да якога ў кватэру памылкова ўварваўся АМАП, атрымаў кампенсацыю

27/02/2020 - 14:30

Мінчук Дзмітрый Серада атрымаў кампенсацыю ад МУС, якой дамагаўся тры гады, піша TUT.by. 

Улетку 2016 года кватэру доктара Дзмітрыя Серады штурмам узяў АМАП. На вачах жонкі і маленькай дачкі лекара дорстка затрымалі. Высветлілася, што яго падазравалі ў эксгібіцыянізме. Аднак ужо ў дзень затрымання стала вядома, што мужчына не мае дачынення да злачынства, у якім яго падазравалі.

Тры гады Серада дамагаўся, каб яму кампенсавалі страты і папрасілі прабачэння. Яго справу сем разоў пачыналі і закрывалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі