Мінчанка знайшла хвост пацука ва ўпакоўцы з сушкамі

26/07/2026 - 16:21

Сушкі і пацучыны хвост / Threads

Мінчанка знайшла хвост пацука ва ўпакоўцы з сушкамі. "Гэта ту мач. Нават паглядзець фота брыдка, — піша яна ў трэдс. — А ўявіце, як гэта браць у рукі, каб разгледзець, зразумець, што гэта, і выкінуць...".

Непрыемная пакупка была зробленая ў "Гіпа" ў Nova Moll у Бараўлянах. Каманда супермаркета прыйшла ў каментары з прабачэннямі: "Сітуацыя непрымальная. Будзем разбірацца і правяраць тавар".

А ў каментарах жартуюць: "Дык ён жа засушаны. Значыць сушка. Што не так?". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі