Мінабароны пракаментавала “дрыфт” БМП у Гродна

23/06/2018 - 09:57

Міністэрства абароны пракаментавала дарожны інцыдэнт у Гродна, калі БМП наехала на легкавы аўтамабіль. Здарэнне адбылося 22 чэрвеня каля 16.30 на скрыжаванні дарог у раёне АЗС Ласосна. Механік калоны баявой машыны пехоты не справіўся з кіраваннем і яго вынесла на сустрэчную, дзе стаяў аўтамабільны транспарт і чакаў, пакуль праедзе калона ваеннай тэхнікі. БМП наскочыла на легкавік і літаральна раструшчыла яго.

У каментары Мінабароны сказана, што аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, кіроўцу аказалі дапамогу і пагрозы яго жыццю няма. Расследаванне вядуць ДАІ і ВАІ, кампенсацыю шкоды ў выніку ДТЗ арганізуюць у адпаведнасці з заканадаўствам, заяўляе ведамства.

Пра характар траўмаў кіроўцы легкавіка не гаворыцца. З ранейшых паведамленняў вынікае, што мужчыне заціснула ногі і яго давялося дэблакаваць.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі