Мінабароны Польшчы паказала, як выглядае лагер мігрантаў на беларускім баку мяжы

08/11/2021 - 15:37

Мінабароны Польшчы паказала, як выглядае лагер мігрантаў на беларускім баку мяжы — у лесе недалёка ад пункта пропуска "Брузгі". Відэа знялі з верталёта. Там сканцэнтравалася не менш за дзве тысячы чалавек. Яны паставілі намёты, паляць вогнішчы, сякуць дрэвы і не спыняюць спробы правацца ў Польшчу — ламаюць агароджы з калючага дроту.

Кіраўніцтва Польшчы вырашае, якія меры будуць прынятыя ў адказ на міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі