Мінабароны пацвердзіла: два снарады зваліліся па-за палігонам "Лепельскі"

18/08/2022 - 17:15

Прэс-служба Мінабароны пацвердзіла, што падчас  стральбы два снарады зваліліся па-за палігонам "Лепельскі".

"На палігоне "Лепельскі" падчас кантрольных заняткаў па стральбе артылерыі ў выніку рыкашэту два снарады зваліліся ў возера і балота, у межах бяспечнага аддалення ад бліжэйшых населеных пунктаў. Шкоды і пацярпелых няма", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Пра падзенне снарадаў стала вядома сёння ўдзень. Паведамлялася, нібыта адзін з іх пацэліў у вясковы гарод, а другі — у возера. У гэтым рэгіёне цяпер праходзяць вайсковыя вучэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі