Міліцыя затрымала мінчука з наркотыкамі і даведкай ад нарколага

05/02/2019 - 19:11

У Ждановічах пад Мінскам міліцыя затрымала трох хлопцаў з гашышам і амфетамінам, паведамляе прэс-служба МУС

У маладых людзей знайшлі амаль грам гашышу і грам амфетаміну. Пры гэтым адзін з іх меў пры сабе даведку, што ён не стаіць на ўліку ў нарколага. Дакумент быў выдадзены ў гэты ж дзень.

Выявілася, што кампанія наведала наркадыспансер, дзе адзін з прыяцеляў браў даведку ў нарколага. Атрымаўшы дакумент, хлопец прапанаваў адзначыць падзею. Разам яны адправіліся забіраць закладку з наркотыкам — недалёка ад таго месца іх і затрымалі. 

На маладых людзей пачалі крымінальную справа па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэксу. Даведка далучаная да справы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі